Гэта старонка не была вычытаная
Вірыць-бурліць Вяльля-рака,
Нясецца хваляў плеск.
А над вадой мігціць рука,
І сонца яркі блеск.
Плыве, плыве багацьце ўдаль —
Наш родны лес і гай.
Нам, беларусам, толькі жаль, —
Дабро-ж ў чужацкі край.
Вірыць-бурліць Вяльля-рака,
Аб хвалі б‘ецца плыт.
Шуміць аер і асака
Пад ценямі ракіт.
25-VI—26 г.
|}