ПЕРАЖЫВАНЬНІ
Васеньні вецер плача за вугламі, Імжыць дажджом па кратах і вакне. Ўсё роўна мне, Хай склыгае зубамі, Я не адчыню сваё вакно…
Гудуць драты, скрыпіць на даху бляха, — Пяе нацягнуты мядзяны тэлефон. Ўсё роўна мне, Мяне ня ўстрашыць ён — Ня знаю я жуды і страху.