Круцяцца каўкі
над гмахам турэмным,
Плачуць, галакаюць
з жальбаю немай.
Да кратаў сьцюдзёных
і шэрых вакон
Коціцца птушак
засмучаны стогн, —
І водклік знаходзіць
у сэрцах вязьнярскіх.
Хацелася-б каўкаю
быці мне вольнай,
Лунаць і віхрыцца
у сінім прасторы,
Пад небам,
дзе вольна ад кратаў, запораў,
Дзе сьцяг разьвяваецца
ЛЕНІНА—МАРКСА!
|