Старонка:Лукішкі (1929).pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

О, ДНІ ВЯСНЫ МАЁЙ…

О, дні вясны маёй зялёнай,
О, дні юнацкіх думак, мар.
Марную вас ў мурох сьцюдзёных,
Калі ў грудзёх маіх пажар,
Той час навукі і каханьня
Між сьцен туляецца бы сьцень,
І так ад раньня да зьмярканьня,
Як у бяздоньні згіне дзень.
Ды толькі ў сэрцы ёсьць надзея,
Касуляй сонечнай блішчыць,
Што не памрэ наша ідэя,
Яна жыла і будзе жыць.

Лукішкі,
20-V 1924 г.