Гэта старонка не была вычытаная
Мы гутарым бяз слоў.
— Як справа?
— Як з ячэйкай?
— Мо‘ правалы?
А над табой
Снуюць,
Снуюць
„Дазорцы“—канавалы.
Зьвініць ланцуг,
Ключы…
— Бывай!
— Бывай!
Ізноў адзін…
Ды ў грудзёх — вясна,
Цьвіце ў жылах май.
12/X—27 г.
|}