РАНІЦА ЛЕТНЯЯ
Раніца летняя, раніца! Млявасьць, маўчыць небастык… Лізнуўся па шэрым цэмэнце Касулі крывавай язык, Затросься, Задрыгаў, І зьнік…
Ціха і сьвежа ў паветры. Эх-ха-ха! лёгка ўздыхаць, Вёску, лугі ўспамінаць — Шчасьце мінулага лета.
Сонца крывёю рабіны Умурзала неба, прастор, Песьня ліецца дзяўчыны, Водклікам поўніцца бор.