Гэта старонка не была вычытаная
А жаўронкі на крыльлях ірвалі
Неабнятны, глыбокі блакіт.
Хараству, барацьбе гімн складалі,
І жыцьцю за кіруючы рытм.
Ах!.. Гэта-ж крозы аб волі, —
Перажытага шчасьця ўспамін.
Пчолка мне напяяла аб долі,
Беларускіх забытых нізін.
А сапраўднасьць… О, чорная проза! —
Пчолка б‘ецца трывожна крылом.
Яе вабіць ліпа і бяроза,
Верасок і прастор за вакном.
Як трывожна, нэрвова ля шыбы,
Па каморы панурай зьвініць.
Я-ж загонаў успомніўшы скібы,
Хацеў пчолку на волю пусьціць.
Але госьця мая не драмала,
Праз балонку і краты у даль
Мітуснулася, зьнікла, прапала…
Для мяне пакідаючы жаль.
24-VIII—27 г.
|}