КОМСАМОЛУ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Хай кроў бруіць з грудзей тваіх Ў сырых скляпеньнях дэфэнзывы. Не выдавай сяброў сваіх, Залётных думак і парываў.
Хай зломяць жэбры, ды з грудзей Ня вырваць сэрца і імкненьняў, — Заветаў ленінскіх — вучэньня, Вялікіх ленінскіх ідэй!