Гэта старонка не была вычытаная
Ссохні, племя пястованых трутняў.
Я ня буду прад вамі плакаць.
Свае раны ад цяжкіх путаў
Буду кроўю і помстай латаць.
Мне ня жаль, што юнацтва загіне
У вастрожных мурох, цішыні.
Але цешуся я, што пакіну
Сярод стрэхаў бунтарства агні.
Дык гручыце жалезныя путы, —
Чорных плямаў ня будзе на мне,
Бо цярплю за гаротных, разутых,
Бо я мрою аб сонцы, вясьне.
7-VII—27 г.
|}