Плакала неба дажджом, Бомкалі волавам капкі. Пухкалі бурбалкі-жабкі На жвіры ля сьцен за вакном. Кап-кап-кап-кап!
Зьбягала вадзіца цурком, З цыны сінеючай, даху. Бомкалі кроплі у бляху Разьбітым гліняным гаршком. Бом-бом-бом-бом!
Сьветла! Мінулі дажджы. Жаўранак ўзьвіўся высока. З сіні празрыстай, глыбокай Чуюцца песьні вясны.