Прохаладзь васеньняя
Цікаецца ў камору.
Лебедзем калышыцца
Над Вільняю туман.
А грудзём маім
Так прагнецца прастору,
Так хочацца пазбыцца
Мукаў, ран.
А навакол турмы
І мляўкасьць і драмота.
У скляпеньнях зьвякне,
Чэркне ключ.
І дзень за днём,
Нядзелі і суботы
Нябачна ў даль.
Плывуць, плывуць
Халодным туманом.
|