НАЧНЫЯ ДУМЫ
Заснуў ў мгле вастрог пануры. Застыў на кратах ціхі сон; І маладзік сярпом з-за муру Глядзіцца ў цёмнае вакно.
Гадзіньнік мерна аднатонна Рытмічна б‘е: цік-так, цік-так… А за вакном панура, сонна Дыван паклала ночы мгла.
Трах-тах! Трах-тах!.. Па плітах крочыць Са стрэльбай вартаўнік стары. Як здань магіл, Як ястраб ночы Вартуе „могільнік жывых“.