Гэта старонка не была вычытаная
Ты плачаш, вёска?.. Нараканьне?
О, родная, пакінь, пакінь!
Мяне заве сырэнаў граньне,
Хоць я калісьці быў твой сын.
Эх, думкі, думкі-лятуценьні,
Сябры самотнасьці маей.
Сярод магільных пліт-каменьняў
Я чую поступ новых дней.
А за вакном
Па плітах крочыць
Са стрэльбай вартаўнік стары.
Як здань магіл,
Як ястраб ночы,
Вартуе „могільнік жывых“.
26-IX—27 г.
|}