Старонка:Лукішкі (1929).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

Ў XX век тыран з тыранаў!
О, слаўся радыё, культура,
Франклінаў, Вольтаў, слаўся ток,
Што спрытна з помаччу каптура
З жывога цела вып‘е сок.
Цыліндар Фульлера хваліце,
„Культурны“ зьверскі, панскі лад,
Мэдалем сьмерці абдарыце
Крывавы Фульлера халат.
Бясчэсны гонар баранілі,
Буржуйска-панскія суды.
Нявіннай кроўю ачырвілі
Крыжы, мэдалі, ордэры.
Але дарма!
Вам ня вярнуць ужо з архіву
Вякоў нявольніцтва. Дарма!
Ад Вашынгтону і да Хівы
Трашчыць ланцуг і ночы мгла.

Лукішкі.
14-I—28 г.

|}