Старонка:Лукішкі (1929).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

У КАМЭРЫ

Па камэры вузкай сную
Ад дзьвераў акутых да крат.
Шэсьць крокаў наперад—назад.
І песьні цэменту лаўлю:
Трах-тах-трах-тах!
У вушшу разьлягаецца стук,
Грахоча і стогне асфальт.
Сэрца канае ад мук,
А цэмэнт уторыць нагвалт:
Трах-тах-трах-тах!
Чагосьці мне жаль і туга,
Па чымсьці я сьветлым сумую.
Мо‘ жаль мне вясну маладую?
Па чым так маркочуся я?
Што сяджу я за кратай сталёвай,
Мне ня шкода сябе анічуць.
Адно жаль, мо‘ карысьці народу
Мае мукі зусім не дадуць.