Старонка:Лукішкі (1929).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

І чырвонага сонца над гаем…
Мне нічога ня шкода… Ды жаль,
Што ланцуг распасьцягся над краем
І гручыць перацёртая сталь.
Да крыві я шкадую балюча,
Што ня ўсё йшчэ для краю аддаў.
Маё сэрца шчыміць так пякуча…
Мяне-ж родны загон ўзгадаваў.
Вунь дзядоўскія наспы-магілы,
Як жальбоўна ў вочы глядзяць.
Ці-ж магу не аддаць краю сілы,
Каб няволі замазаць пячаць?
Не забуду я матчыны сьлёзы,
І пагляд беларуса рахманы…
Не забуду народныя раны…
Як дзяцінства салодкія крозы.

Лукішкі.
28-VI—27 г.

|}