Старонка:Лукішкі (1929).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

УНАЧЫ

Поўнач. Дванаццаць прабіла.
Бум-бум-бум-бум-бум!
Я ня сплю. Мне няміла,
Што гадзіньнік трывожыць
Адпачынак замучаных дум.
Устаю ўвесь у белі.
Бляхай чэркае ложак.
За іржавую крату бяруся,
І паціху ў душы паўтараю:
Беларусь, Беларусь, Беларусь!
Колькі-ж сьлёз і крыві на загонах
Нашы ворагі тут разьлілі.
Па імшарах крукі і вароны
Колькі нашых касьцей разьнясьлі!
Краю родны! Крывёй спаласканы,
Дзе твае абаронцы-сыны?
Што залечыць так сьвежыя раны?
Дзе яны ў цяжкі міг? Дзе яны?