Старонка:Лукішкі (1929).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

Чу! З аддаленьня даносяцца гукі.
Скрыпка плача, рахоча рояль.
Колькі жальбы нясецца, колькі мукі
Невядомая чорная даль.
Чорнай засланкай ноч засланіла
Ад вачэй маіх прозу жыцьця.
Ды чаму-ж мне душы не закрыла?
Ня пусьціла у сьвет забыцьця.
Як лісты у віхуры на скоках
У васеньнюю слоць шапацяць,
Так мэлёдыя ночы глыбока
Пачала маю кроў хваляваць.
Шчымяць грудзі…
І штось мяне вабіць
Цераз краты у даль шыбануць
І з вышы гураганам шалёным
Усю бляху з вязьніцы сьцягнуць…
Растрасьці, здрузгатаць на руіны
І крышыць, і ламаць, і таптаць.
На падвалінах новых краіне
Волі дом я хацеў-б збудаваць.
Ўвачавідкі растуць ў мяне крыльля
Пад уплывам распаленых дум,
Аж раптоўна пачуў, як дазорца
Ў калідоры падняў гоман-шум.