Старонка:Лукішкі (1929).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Шаптала ноч пажоўклымі лістамі,
Віхура плакала, стагнала за вакном,
Аб цэглу білася істота маладая,
Як сокал ранены крылом.
Грудзей маіх прачнуліся жаданьні —
Убачыць дні народнае Вясны, —
Уцелаішчыць сэрца парываньні,
І зьдзейсьніць крозы, моладасьці сны.
Камора. Краты. Сон.
Асеньнія напевы.
Ў грудзёх-жа сьпеў вясны, вясновы рытм.
О, думкі сьветлыя!
Я чую говар дрэваў,
О, радасьць! я нясу на плечах ўвесь блакіт.
Па целе разьлілася цяплыня надзей,
Хоць навакол вастрог і восень.
Ды чуем мы, што ў цемнаце начэй
Нас сьмерць халодная ня скосіць.

Лукішкі.
20-IX—27 г.