Старонка:Лукішкі (1929).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

НАША ПЕСЬНЯ

Калі смутак душу агартае,
У грудзёх раскашуецца жаль, —
Я ў думках на волі гуляю
І вастру на злачынцаў сталь.

Толькі крыўды, крыўды сёньнешняй
Не магу, не магу адагнаць.
Зацягну, зацягну „Лявоніху“,
Пачну родныя песьні пяяць.

Ды штось з роднае песьні мотыву
Не знаходжу журбу замарыць.
Толькі родзяцца ў сэрцы надрывы,
Толькі хочацца плакаць і выць.

Ў нашых песьнях вясёлае ноткі
Трэба доўга парыцца, шукаць,
Каб скакала сэрца „чачотку“,
Каб я смутак свой мог разагнаць.