Старонка:Лукішкі (1929).pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная

Будуць маткі позьняй парою
Белай хусткай асушваць плынь,
Забросьнеюць іх вочы смугою,
Парасьце на грудзёх палынь.

Будуць вочы гарэць надзеяй,
Будуць сэрцы ляцець угрунь.
Ой, вярніся, вярнісь, Ляксейка,
Да бацькоўскіх палетак і пунь.

*

Эх, ня сумуйма, цётка!
Што сынок твой памрэ у турме,
З іх цярпеньня саўём мы плётку,
І павесім аджыўшы сьвет.

Разрастайся ў грудзёх нянавісьць,
Падымайся лён-пянька:
Мы саўём пятлю-вяроўку
Дармаедам і іх сынкам.

Хай памруць „Грамады“ ахвяры
У скляпеньнях сырых турмы.
З іх касьцей мы разьдзьмем пажары,
І засьвецім агнём зары.

Менск.
17-VI—28 г.

|}