Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная


Дзе рачулка, горад, вёска, якбы ўсё ён бачэ,
Ды прафэсару ня ровен, шмат ніжэй ад Бога,
Яго знаньне цэнюць тройкай, тут нішто благога,
Ну, а нам вучыцель пэўна сам сябе ні згане —
Сваё знаньне цэнюць двойкой, шкадаваць ні стане.
А для нас ужо здальнейшых ставе ў перамешку
То калы, то едзініцы, а то качарэшку.
Тым-жэ што ані нічога ў галаве ні маюць,
Што як гусь на блыскавіцу толькі пагледаюць,
Вачмі лыпаюць бяз толку, длубаючы ў носе,
Таму, бачыць калі татку хоць раз давялося,
Наш вучыцель ноль стаўляе кілбасой, як кола,
Дый закруце яшче моцна, нібы хвост жывёла.


Бацька слухае і верэ, сын ня лжэ, здаецца…
Ох, як часта ў нашым жыцьці гэта так вядзецца!

МінскАльбэрт Паўловіч.



З дарогі.

Еду лячыцца.

Выпэчяны румянец на твары, кашель сухі і схварэлае цела адразу людзям кажуць пра маю цяжкую хваробу. Пасажыры ахвотна уступаюць месца. У вачах іх я бачу, што шкадуюць маей маладасьці. Закрываю векі. Не хачу відзець іх жаласьці, бо веру, што ашукаю ваш жаль, людзі добрые, што змагу цябе, сьмерць лютая, а цьвёрдае жыцьцё вазьму у свае рукі і буду з яго прасьці доўгую нітку быцьця, унізываючы, як белымі пэрламі, працавітые дні неслухнянай долі…

У вагоні.

Стукае машына; калышэцца вагон, еду у чацьвёртай клясі праз Нямеччыну. У вагоні публіка — усё немцы: работнікі, дробные мешчане, адзеты чыста, гавораць ціха, зважне, ня кураць. На ўсенек вагон толькі дзьве лаўкі стаяць ля сьцен, а так вагон цэлы пусты; публіка стаіць, або сядзіць на сваіх багажох. Цягнік (поезд) у тры разы шыбчэй ляціць, чым у нас. На станціях затрымываецца на мінуту, пасажыры ледзь пасьпеюць ускочыць у вагоны, а машына ужо далей прэцца, як разгуляны вецяр у полі.

Праз вакно відно нямецкіе вёскі і поле. Божэ, што за лад! Зайздросна шэпчэш да сябе чалавек: ва ўсіх вёсках брукаваные вуліцы, дамы пекные, сады чысьценькіе, гародчыкі упраўленые і