Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

табе весьць дарагую; кінь верацяно, слухай дараженькая, твая Анелька будзе жыць.

У цябе за вакном мяцеліца вые, мароз трашчыць; а тут лета. Кветак дзерваны, вінаградаў, імшары.

Спаўночы сьнегам горы пакрытые стаяць; у далінах рэчкі шумяць, пальмы, мірты растуць. „Гг-ух — гг-ух“ — Сьпяшыць машына, хутчэй тваю дачку над морэ завесьці, ад сьмерці выратаваць……

Мамачка, не праўда, твая Анелька памылілася, як скаржылася табе, што сьвет суровы, што людзі нягодны.

Мамачка, і сьвет пекны, і людзі добрые, і варта жыць, радзіцца, каб убачыць красу разсыпаную па шырокаму сьвету.

Генуя.

Кашляць перэстала, гарачка меншая, сілы больш. Цэлые дні ляжу на скалі над морам. Цёпла, сонечна.

Блізка, што нікога не маю знёмага Не хачу траціць сіл на пустые гутаркі знаёмасьці. Жыву з морам і часта табе, мамачка, старэнькая, апроч лістаў пасылаю на мора фалях жывые словы; бачу, як яны да цябе шпарка плывуць белымі лебедзямі, як перэменяюцца посьля у шэрые зязюлькі і кукуюць за рэчкай у дуброві.

Наша старэнькая хатка, паміж белых расьцвіўшых вішень адчыняецца і ты, мамка, стаіш на парозі, глядзіш на вішні і у кожнай кветачцэ іх бачыш тварык сваей Анелькі.

Мамачка, Анелька здарова, Анелька вернецца. Старасьць ты сваю глыбокую датчэш на Анельчыных руках; апошні вузялок табе Анелячка завяжа, гарачай датчыной сьлязой яго абалье…

Мэнтона.

Ліст ад цябе, мамачка, дастала. Дзякуй Богу, што ён спакойны.

Твой, мамачка, ліст спакойны, як спакойнае сягоння мора, ляжыць яно ціха, як дзіця посьля купелі, лагоднае, як твой мамачка, погляд, сіняе, як Анельчыны вочы. A штож мамачка, ціж не пекнае морэ?

Мамулячка дарогая, дай хоць у думцы пацалую твае сумные вочы.

Мамачка, каб табе лапаць стары паказалі і уверылі, што ён да мяне падобен, то і той быў бы для цябе пекны.

Але мора, мамачка, супраўды пекна: меняецца яно кожну мінуту. Колькі я тут жыву, яшче ні разу ні бачыла каб яно было адно і тое.

То гладкае, гладкае як мае шчокі і прамені сонца уздоўж на ём кладуцца і сьпяць залатымі ніткамі. Неба, адбіваючыся, тчэ узоры усягусенькіе. Караблі бязпэчна ідуць на ём, моў твая ма-