Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

ма Анелька: помніш як ты палола лён, а я хадзіла по роўнай дарожцы, на каторай цьвілі белые густые румянкі і я іх расхіляла, каб не патаптаць.

Гэтак сама карабль ідзе, белай пеной воду разгортывае, ішчэ не адыдзе, а ужо за ім вада спакойне спіць.

Але як падымецца бура, страшна тады глядзець на морэ, уся публіка уцекае з берагу і я адна астаюся.

Не гневайся, мамка і не бойся, бо мне нічога ліхога не стане, я люблю глядзець, я люблю слухаць, як фалі стогнуць, шумяць, рагочуць. Усенек бераг заліты; скала, на каторай сяджу у спакойну пагоду, тады недзі далёка хаваецца пад вадой кіпучай. Пена рве высокі слуп морской ліхтарні; здаецца, што зністожылаб яго, каб цемнату зрабіць і пасьля свабодна гарцаваць па сярдзітаму мору.

Але ліхтарня не падаецца, яна упорне кідае снапамі сьвятло на мора, каб караблі, захопленые бурай, маглі угледзіць бераг і шукаць ратунку і прыстанішча.

Ніцца.

Мамачка, ворочаюся да цябе іншай дарогай і не чугункай, а морэм: кожную мінуту усё бліжэй і бліжэй да цябе.

Мора цікавае; лётаюць белые чайкі, падуць грудзьмі на сіняе мора, падплывуць, зноў узнімаюцца, ляцяць; выгледаюць, як тые лілеі, што калісьці у гарачцы мне сьніліся.

Помню ты, мамачка, недзі плачэш, седзячы на канцы ложка; хачу я да цябе рукі выцягнуць, не магу: — сыплюцца кветкі — лілеі мне на твар, на грудзі, на рукі, ужо поўнае ложка, сыпюцца на зямлю, устаюць, падлятаюць, ізноў падаюць……

Каля мяне сядзіць жыдовачка з Гродны, ехала у Амэрыку, але забракавалі вочы. Не пытаю, чаму назад варочаецца такой крутою дарогай. Гледзячы, на гэту дзяўчыну, мамачка, відна адразу, што лёс яе так сама круты, як і яе паваротна дорога. Яшчэ маладая, а будзя несчасьліва; чаму нешчасьліва, не магу, мамачка, сказаць, як не магу сабе сказаць, калі прычуваю сваю будучыну, або як адгадываю яе іншым людзям.

Мамачка, твая Анелька чараўніца, вернецца да цябе, зараз стане весялей у хатцы.

З старой, згорбляной мамкі, зробіцца вясёлая, маладая мама.

Верабьёў паляціць на наша падворка; сабака схудзелы прыбьецца, кот—прыблуда замяўкае ля парогу.

Трыест.

Мамачка, хачу нешта табе сказаць, але не паверыш так адразу посьле маіх лістаў, дай хіба вушка: мамачка, нідзе так ніпекна, як у нас. Прымерам, калі сядзімо мы с табою на нашым