Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Да сьветлых зор!

Часамі, як смутак на сэрцы
Заляжэ магутнай гарой,
Я бачу збавеньне у зорах,
Да зорак я рвуся душой.

Як здрада прыходзе ад сяброў,
У душэ як загіне спакой,
І сцісьнецца сэрцэ ад болі, —
Да зор тады рвуся душой.

Часамі, як жыцьце абмане,
Бягу ад людзей на прастор,
Блукаюсь ў лясох і дубровах,
Душою я рвуся да зор.

Агорнуты думамі часта,
Журуся часінай начной;
Мне лёгка стаецца, як толькі
Да зорак я рвуся душой.

Як прыдзе спакой ў маю душу —
Мне мілы і поле, і бор,
І птушак вясёлых спеваньне…
А усёткі я рвуся да зор.

Я чую таёмнае жыцьце
Расьлін, і стварэньнёў, і гор;
З жыцьцём іх я разам зліваюсь, —
Душою я рвуся да зор!

Я. Журба.