Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Сколькі хварэў Міхась, хіба сам час знае, ды тые прусакі, што с хлопчыкам разам грэліся ў запечку. Толькі пасьля воспы, як паказаўся Міхась на хаці, дык ажно куры закудакталі с перапуду. Певень хоць куды сьмялейшы, аднак стуліў і ён у трубку хвост. „Р-а-б-ы, Р-а-б-ю-ю-т-а-н-ь-к-і!“ закукарэкаў і схаваўся ў падпечак, хітры. Выдзярыкуст адразу як ма быць пазнаўся на пекнасьці хлопца, бо аб Міхася твар, хоць хрэн дзяры. Столькі вываратняў на ём воспа накачала.

Пачаў Міхась у поле скаціну ганяць. Чураўся ўсіх, хадзіў насупіўшыся, ня верыў нікому. Як хто на яго глянуў, зараз Міхасю здавалося, што той аб ём думае „у-у які рабы, страшны хлопец“. На тую пару якраз пасыпаліся прозвішчы ад пастухоў: „Рабы, Галдабыр, Касьня“…. куды — на валовай скуры тых прозьвішчаў усіх ня спішыш. Міхась маўчаў, зубы сьцяўшы, а ў патайне ўсіх ненавідзіў. Кожнаму мсьціў колькі мог: гдзе катораго пастуха птушку асочану з гнезда выпарэ, то торбачку с хлебам у балота закіне і чужую скаціну у шкоду нажане. Жывіна так сама не зазнала ад Міхася ласкі: бізуном рэзаў кожну скуру; Мацеяваму бычку рог скруціў; падцёлцы Канцавога Лукаша зьбіў клуб. Нат сорамна расказываць, такіе ліхаты выкідываў.

„Па што ты майму Рэбчыку хвост адарваў, касавокі ты асмоляк, гад!…. сварыцца, на чым сьвет стаіць, старая Алена. А Міхась — не, не — ды новую закавыку прыдумае. А як ужо німа да чаго прычапіцца, то хоць мухі ловіць і скрыдлы абрывае. „Вірутны чорт“, думалі аб Міхасю людзі. Пастухе збрыдзілі, не падпускалі хлопца да сябе, як вужаку і Міхась асобна пасьвіў сваю скаціну. Праўду сказаць і сыпалі хлопцу не раз да жывога, але Міхась неяксьце заціснуўся ў сабе, што ні пісьне, ні ёйкне, хоць ты яго засячы да сьмерці. „Божухна, што гэта за дзіця! проста апускаюцца рукі, ахвота прападае біць“, скаржацца тые людзі, каму Міхась шкоду, зробіць.


Ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць, такая пэўна выраслаб з Міхася цацка, каб не адно здарэньне.

Была ўжо позная восень; холадна, туманна і дробны дожджык сыпаў імглой і пачарнелые поле і луг лежалі ў некім моташна-мёртвым сьне….

Пастухе разлажылі агонь. Вялікае вогнішчэ рагатало і пеклася бульба. Яська, па прозьвішчу Даўгавязы, дуў з усей сілы у трубу: „Тру-тру-ў-ў-ў…. ішло рэхам па апусьцелым полі, ды шчэ сумнейшэй ставала восень. Міхась сядзеў адзінока пры мокрай дарозі, водаль ад пастухоў. Галоўка яму нешта балела, пылалі шчокі. Скуліўся у клубок, бытцам тая шэрая купінка, наточана кротам. Думкі яго былі невясёлые, поўные сьлёз, бы тые васеньніе хмаркі, ня выплаканые дажджом. Часам нават скаржыўся: