3 „Лучынкай“ паволі ў зімовую ночку
С хаты да хаты пойдзем шукаць,
Ма быць, забыты людзьмі у куточку,
Хлопец — сіротка дзе хоче чытаць.
Можэ, дзяўчына, спраўшы кудзельку,
Будзе ў запечку маркотна сядзець,
Або ў зімову нудну нядзельку
Праз выбіту шыбу на поле глядзець.
Падойдзем да іх мы з „Лучынкай“, пасьвецім,
Аб роднай старонцэ сцікавімо іх,
Можэ з „Лучынкі“ іскры разнецім
У думках і ў сэрцах сіл маладых.
І, мо, з „Лучынкі“ іскры гарачы
Асьвецяць цёмны хлопцаў куток,
І распраменяць вочы дзяўчаці,
Ахвотней сядзе прасьці лянок.
Паволі, ціха, у роўнай меры.
Будзем з „Лучынкай“ наперад сьпешаць —
З вёскі у вёску праз кожные дзьверы,
Клікаць, каб моладзь сьвятло вышла ўзяць.
Моладзь, вы сіла у кожнае хаці, —
Вы сонейка, радасьць для бацькі, для маці.
Вучыцесь, старайцесь, багацьцесь у сілы.
Бо жджэ вас з надзеяй край наш радзімы.
|