Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

Сыночку.

Вучыся, сыночку, вучыцца патрэба,
Вучыся, міленькі, хай, розум ня сьпіць,
Хай сэрца і воля акрэпнуць у сілы,
Каб мог ты па сьвеці сьмяленька хадзіць.

Вучыся, сыночак, бо доля — не маці,
Шукаць яе трэба, сама ня прыдзе.
І той толькі можэ долю спагнаці,
Каму усё ясна, ня цёмна нідзе.

Вучыся, міленькі, бо сьвет наш — не бацька:
Шырокі, разлогі, як ветру разгон;
Знайсьці там дарогу той толькі патрапе,
Хто думаў, вучыўся, шука многа дзён.