Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 1.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная



Вучыся, сыночку, лёс будзе с табою,
Людзі ўшануюць, палюбіць ця сьвет.
Вучыся, каб зерне мог кідаць на скібу.
А будзеш жыць вечна, ня згіне твой сьлед.

Вучыся, дзіцятка, вучыцца патрэба.
Шукай сонка, праўды, хай розум ня сьпіць,
Бо, што ты пазнаеш, ў вадзе не затоне,
Віхор не развее, ў агні не згарыць.

Бацька.



Сьляды старыны.

З высокай гары, як красачка з зеляніны, паважна глядзіць на ваколіцу старынны замак, абведзены высокімі пасівеўшымі сьценамі.

Калісь — у даўные часы, як ля гэтых сьцен гарцавалі ворагі, жадаючы лёгкай пажывы і крыві, з байніц грымелі гарматы, шлючы, шалёные кулі ў непрыяцельскі стан.

Цяпер блізка веку тут ціха і спакойна; замак вясёла пазірае ў неба, меняючы час ад часу свой выгляд пад рукамі чэлавека.

Не гудзяць і не кратаюць старыны кулі, ня гінуць ад іх бяз ліку людзі; жыцьцё плыве, як вада ідзе…..

Высокі акамянелы вал, заросшы высмаленай ад сонца травой і мейсцамі вышчэрблены мінамі непрыяцеля, як даўней, так і цяпер горда трымае на сваіх магутных плячох старыну. З высокіх байніц, быццам лютые зьверы, нема глядзяць у туманную даль гарлачы загрышпанелых гармат, адкуль з адважных рук выляталі с шалёнай сілай кулі, нішчачы усё, што спатыкалася на дарозе.

З высокай вежы зіяе і пераліваецца ўселякімі калёрамі на сонцы крыжык, а там званы, што калісь сваім працяжным рэхам ззывалі ў невялічкую каплічку людзей.

Маліліся тут шчыра, з вялікай верай, пад вялікай верай, пад гром гармат, маліліся і ў часе спакою.

Адсюль ішлі на валы, а адтуль ужо каго куды пакіраваў лёс….

Прайшлі вякі, а пра гэта арлінае гняздо і тых ваякаў, што змагаліся тут да апошняго уздоху, баронючы сваё право — не забылі.

Вялікіе абшарные пакоі са старасьвецкімі мэблямі і партрэтамі знатных ваякаў сьведчаць памятнікам старыны. Глянуўшы на малюнкі партрэтаў, вочы не зразу адарвеш, жадаецца угле-