Старонка:Лучынка (1914). Кніжка 6.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

было каму і вады падаць. Ляжыць Бутрым і горка каіцца за дзікую расправу с суседам. Яму здавалося, што ад тэй хвіліны, калі рука яго паднесла к саламянай страсе істужку агню, с сэрца счэзне вялікі ціжар, ажно не — памыліўся: ціжар гэты ешчэ больш ціснуў, а сэрцэ ешчэ больш шчымела.

.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

Неяк над вечар, калі Бутрым лежаў, а сумные думы апутывалі яго, у хату ўвыйшоў малодшы хлопчык Мацея. Пажоўклы твар яго і доўгая па пяты торба, зразу кінуліся ў вочы Бутрыму.

— „Дзядзічка, хлеба!“ плаксівым галаском адазвалася дзіця.

Бутрым угледаўся, як акамянелы. Голас гэты скалануў яго анямеўшае сэрцэ, у грудзёх сьціснула — ўрэшці пасыпаліся слёзы.

Сабраўшы апошніе сілы, падазваў да сябе дзіцянё і прыгарнуўшы да грудзёў, стаў моцна, моцна цалаваць.

— „Дзіця маё дарагое, дам табе хлеба, дам столькі, — што не панясеш; клікні сюды татку“.

Хлапчанё зьдзіўлёнае вымкнулася с хаты і ускорасьці вярнуліся з бацькам. Мацей ня сьмела ўвыйшоў і зьбедніўшыся, прыпёрся ля печы.

— „Слухай, Мацей, адазваўся Бутрым, слухай уважна: што ноч у маім вакне відаць полымя ад тваёй хаткі, лецяць галавешкі, іскры, трэшчаць бэлькі… пасьля чую, як плачуць твае дзеці — рвуць маё сэрцэ… я хаваўся, але яскравы агонь усюды блукае за мной… цёмны бор і той ня прыняў мяне пад сваю засень: на сьвет — гудуць мне дрэвы, на сьвет, на суд сьпешайся на суд!!

І вось сягоньня дзень суду: я паклікаў цябе, каб ты прышоў асудзіць мяне. Я гатоў пакутаваць…

Бутрым плакаў, а Мацей ня ведаў нават у чым справа.

— Я, браце, адзін — як сам бачыш, ізноў пачаў ён; змыю пляму і памру, але аб табе не забудуся. Мне нічагутка ўжо ня трэба, а табе — з дзеткамі — якраз у пару. З гэтага часу — усё будзе тваё: земля, гаспадарка, скаціна… Ідзі, пакліч старшыню, сьветак і карыстай… я бласлаўляю… толькі, скажы… чы даруеш мне?… Я спаліў цябе — я!!!

Мацей заплакаў, а пасьля абняў Бутрыма і праз сьлёзы шэптаў: дарую, дарую, дарую…

Галубок.