Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/125

Гэта старонка была вычытаная

ў другі бок за Вінцэнтавым сынам. Ён раптам вярнуўся туды, дзе стаялі Андрэй з Уладзем, і растлумачыў:

— Тут гэта от дзеля чаго. Каб усіх гаспадароў паўцягваць сюды. У вялікі гурт дык ня лішне яны паквапяць, а так — дык усе пойдуць. Тады ўся ваколічнасьць наша будзе колгасаўскаю.

— А як ня пойдуць? — як сьледчы, запытаў Уладзя, глянуўшы на Андрэя.

— Пойдуць.

— Што, ты пытаўся ў іх?

— Пытаўся.

— Ну й пойдуць?

— Усе.

— І падумаўшы:

— Нават Бушмар.

— Ён, мусіць, самым першым пойдзе? — здагадаўся Андрэй.

Але той таксама здагадаўся, што гэта допыт:

— Ён ня хоча, але, дзеля спакою, і яго трэба завалаць.

— Ён табе патрэбен?

— Я не пра сябе аднаго дбаю.

— Ты за ўсіх! — усьміхнуўся Ўладзя.

Той падаўся ад студні.

У той вечар шмат колгасаўцаў непакоіліся вельмі. Хмурна думаў Андрэй, а на Ўладзевай кватэры сабраліся хлопцы. Пакойчык быў невялічкі, дзьвярыма ў прасторную зборню, дзе раніцамі жанчыны зносілі карміць малых дзяцей. Стала яшчэ ня было, а можа