Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/126

Гэта старонка была вычытаная

вынесьлі куды яго. На вакне гарэла лямпа, а акно застаўлена было да палавіны фанернаю дошкаю. Хлопцаў сышлося чалавек сем, і, як сабраліся ўсе, Уладзя аглушыў усіх запытаньнем:

— Чулі?

Чулі ўсе, толькі адзін не:

— Што?

Але на яго паглядзелі так, што ён спусьціў уніз вочы. Гэта быў хлопец бадай старэйшы за ўсіх тут, яго недалюблівалі за скрытнасьць.

— Значыцца, ты, Сымон, за тое, каб зрабіць тут два колектывы з аднаго? Ну, чаго тут таіцца, прызнавайся…

Так выявіўся раскол.

— А ты скажы, чаму табе здаецца, што гэтак будзе лепш?

— Каб колектывізаваць усё навакольле.

— А калі гэта будзе канец усей колектывізацыі?

— Як?

— А так што без хутаранцаў ты, ці можа хто тваімі рукамі хоча разваліць усю работу, а тады ўсё будзе проста. Можа каму толькі гэтага і трэба.

Пасьля падышоў Андрэй з некаторымі мужчынамі, найшло хлопцаў і дзяўчат, жанок. У маленькім пакойчыку не маглі стоўпіцца, адчынілі дзьверы ў дзіцячую сталавальню і выйшлі ўсе туды. Неўзабаве, можна сказаць, сышліся ўсе.

— Вось і сход! — гукнуў хтосьці.

І яшчэ Андрэй заглушыў усіх:

— А ну, скажы там, як гэта рабіць трэба нам да-