Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/127

Гэта старонка была вычытаная

лей? На колькі гуртоў разьбіцца? А калі будзем дзяліцца, дык мо’ ўжо цяпер нарыхтаваць калоў, каб адзін аднаму голавы растоўкаць.

Пачаліся гаворкі, спрэчкі — папаў Андрэй якраз туды, куды трэба было. Умеў часамі ўцэліць словам!

— Каму няўгодна, няхай хоць сёньня выбіраецца!

— Бо тады гаварылі-бо, што адразу рай будзе на зямлі, што й трактары і шмахтары будуць, а гэта — тымі самымі плугамі і коньмі ару.

— А што-ж ты думаў, табе нехта гасьцінец адразу паткне — на, галубок, цешся! Патроху ўсё прыдбаецца! Глядзі, у якой ты хаце раней і як жыў, а як цяпер!

— Мала што калі што там будзе! Далёка чакаць!.. К чортавай матары!

— Дык дайсьці-ж да чаго трэба!

— Мужчыны! — гукнуў Андрэй.

Сьціхлі ўсе.

— Тут справа вельмі простая здаецца некаторым — разьдзяліўся, разьбіўся і ўсё. Раней рабілі, а пасьля раскідаць. Я думаю, што тут гэта работа аднаго ці двух чалавек. І якраз ня нас, а недзе трохі дальшых!..

Сход доўга не цягнуўся, але ён павярнуў справу ў другі бок. Некалькі чалавек пакаялася ў сваёй гаворцы з малодшым Вінцэнтавым сынам: кожнаму колгасаўцу пабудаваць асобную хату і давесьці справу да разьбіўкі зямлі на дзялянкі.

V

Сонечны дзень. Лясы ў зялёных уборах маўчаць летняй палявой шырыні. Поле — як жытняе мора, аж