йшоў жанчыне насустрэч. Тая засаплася, ледзьве гаварыла:
— Малады конь той, завадзкі, пухнуць пачаў.
— Калі?
— От раптам неяк.
— Хто пры ім?
— Стары Стафан. Больш нікога з мужчын няма дома. І жанок, можна сказаць, нікога няма. Я была з дзецьмі, пакінула іх на Алёну. Яна сёньня на кухні. Мне бегчы назад трэба.
Пасьля дадала яшчэ:
— Няма каго па Ўладзіка паслаць.
Андрэй выпраг коні, стрыножыў іх на іржышчы, прыпаручыў жанкам і пабег.
Конь тыдні два таму быў куплены на завод у суседнім колгасе. Ён стаяў у стайні ля жолабу, зьвесіўшы мысу долу. Пухліна пайшла ад капытоў скрозь па нагах. Каля яго клапаціўся стары Стафан.
— Апойкі, — сказаў ён.
— Хто яго паіў?
Стары стаў успамінаць.
— А хто на ім куды і калі езьдзіў?
— Гэтымі днямі як Вінцэнтавага пасылалі па жалеза, дык ён быў канешне намогся на ім ехаць.
— І езьдзіў?
— Езьдзіў.
— Утаміў?
— Утаміў.
— І сам адразу паіў?
— От гэтага ня ведаю.