Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

плеч з ёю і маўчаў доўга. Яна, палажыла галаву яму на плячо. Тады ён адхіснуўся і ня зводзіў з яе вачэй:

— А той твой хлапчук, якога трэба забраць сюды. ад каго? Можа ад паручніка?

Яна жахнулася:

— Нашто ты пытаеш тое, што сам ведаеш?

— А ты скажы.

— Нашто ты гэта?

Ён усё глядзеў на яе.

— Ну ад нябожчыка… Памёр-жа…

Яна моцна заплакала. Нагнулася, і скінула шпарка рукі.

Бушмар стаяў пасярод хаты, прыжмурыўшы вочы. Ён бачыў Амілю ранейшую, калі яшчэ насіў яе на руках сьнежнымі палянамі з лесу. Чуў яе каля сябе там, на паваленым дрэве ў сьнегавыя ночы. Чуў і сьмех яе паручніку. Чуў яе і ў раньнюю вясну, у том вечар, калі не памятаючы нічога, хапіў за брамаю на рукі і мчаў у хату. І ўсе тыя наступныя дні і тыдні, нават можа месяцы… Калі ён ужо ня пускаць пачаў яе да Андрэя, да гэтага ненавіднага брата яе, гэтага ворага, злыдня…

От ужо ён бачыць Андрэеў твар — гэты насьмешлівы твар!

Андрэй усё зробіць, усюды дападзе. Ён і праўда, што гатоў сагнаць з месца сялібу, гэтак, як дарогу адапхнуў, як за лесам адрэзаў самую лепшую дзялянку. Усе слухаюць яго, не паможа й Вінцэнтага хітрасьць. Усё будзе навосень, як казаў Вінцэнты. Андрэй арудуе, Андрэй стараецца, Андрэй — Амілін брат.

— А калі багацьце я сваё страчу?! — смальнуў