Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

— Што прайшло?

— Што было ўчора вечарам.

Больш ён маўчаў. Яна адышлася ў чыстую хату, старалася разагнаць сваю ўзбуджанасьць, сваё ўтрапеньне. Ён доўга сядзеў, усьпёршыся локцямі на стол, пакуль яна не ўвайшла. Цяпер спакайнейшаю здавалася, штучна нават усьміхнулася, калі падышла да стала:

— Усё прайшло, што было?

І памаўчаўшы:

— Ты праўду кажаш мне?

Села з ім поплеч. Зноў штучна — ня было яшчэ прычыны для шчырасьці — хмурна ўсьміхнулася і сама-ж адразу прагнала з твару гэтую непатрэбную ўсьмешку. Так сядзелі яны і яна каля яго рабілася ўжо тэй самай ранейшай Аміляй.

ХIII

Людзі жылі тут павольным жыцьцём, спрадвечным, ціхім… Людзкое жыцьцё гэтага было як жыцьцё гэтага поля навокал і гэтых лясоў. Кожты год зямля мяняла ўсё твар свой. Але праз год яна была тэй-жа самай. І гэта трымала людзей пад нейкаю ўладаю.

Кожную восень над гэтым полем і лясамі адляталі жоравы і гусі. Тады людзі глядзелі на гэты свой радасны сум, думалі свае няхітрыя рэчы. Падоўгу стаялі і ўглядаліся ў гэтых адвечных падарожнікаў, якія ведаюць толькі сваю, гэтую адвечную дарогу. Але дарога гэтая здавалася людзям ня звычайнаю і вольнаю. Можа людзі зайздросьцілі гэтай птушынай волі, можа