Старонка:Лявон Бушмар (1930).pdf/71

Гэта старонка была вычытаная

II

Чаму так Вінцэнты дзіўна думаў пра Галену? Ня толькі ўпэўнены быў, што сына пажэніць з ёю і сам заўладае Бушмаравым хутарам, але нават сам каля яе быў сьмелы: пачынаючы гаворку, ня раз гэта ён, стары, клаў руку ёй на плечы. Ён, і ўсе, навокал пасміхаліся адно, успамінаючы Бушмарава вясельле. Пра Галену і ва ўсіх была пэўная думка — яна ня пара сталаму чалавеку. А сталым быў тут Бушмар, сталым быў і Вінцэнты! Сталых людзей тут шмат.

Пасьміхаліся, успамінаючы, як Бушмар падхваціў Галену.

Яму цяжка гаварыць з начальствам, нават і з сельсавецкім — гэта для яго вялікая пакута, а перад раённым начальствам ён хвалюецца, заікаецца. Начальству яго лёгка зьбіць, ён блытаецца, усё выходзіць у яго ня гэтак, як было, хоць яму і няма ніякае патрэбы гаварыць няпраўду. Але затое, калі дзе давядзецца не гаварыць, а дзейнічаць рукамі, хоць перад якім сабе хочаш начальнікам, дык тады Бушмара не пазнаць — ён спрытны тады і бязьлітасны. Свайго ён тады не перапусьціць.

Суд тады трашчаў ад рогату, не памагаў і злосны званок судзьдзі. Нават народныя засядачы ўсміхаліся ў вусы — калі Бушмар выступаў перад судом. Рудая суконная бурка рабіла яго тонкім і больш высокім. Шапку ён няспрытна трымаў у руках, у руках трымаў і стусінавую пугу, пакуль яму не параілі хоць пугу гэтую куды-небудзь паставіць у кут. Ён заікаўся і