ўспомніў а адчуў. Той кідаў словамі, як каменьнямі. А як дагаварыўся Андрэй да свае гэтае казані, ня йшло на памяць.
… Ты дзе ні павернешся, усюды прыкрасьць, а можа што й большае каму зробіш. Як-бы ўвесь сьвет табе павінен быць…
— Я на чужое ня лезу, — закрычаў Бушмар, — каб адно ніхто мяне не чапаў! Не чапай мяне!
— А ты пагавары пра людзей, а не пра свой хутар! Ты-ж яго ад усяго сьвету не агародзіш! Райвыканкомавец ступіў быў раз на твой хутар? Ты нікога не чапаеш? Успомні пра ўсё, з кім ты спаткаўся калі. А Амілі ты не забыўся яшчэ, ці ўжо й сьледу ў тваёй галаве яе не засталося? Ты хочаш прайсьці жывучы на сьвеце проста, як сабе хочаш. Што на дарозе — павінна саступіць табе. А што ня ўсьпее саступіць, пападзецца пад твой бот. А каго-небудзь ты й сам паклічаш да сябе на момант, дзеля якое-небудзь прагнасьці свае, ці патрэбы. Бо й воўк-ка не цягаецца вечна адзін, без канпані. А пасьля ідзеш далей і ні на што не глядзіш, нічога пад нагамі не прыкмячаеш. Як-бы ўсё гэта толькі дзеля цябе жыве на сьвеце…
Калі йшоў ужо Бушмар назад, словы гэтыя жылі дзесьці ў адчуваньнях яго, але былі яны далёкія ад яго, нічога ў ім не чапалі і павялічвалі толькі нянавісьць да Андрэя. Ён адумаўся адзін на вуліцы. І што ўкалола яго тут, дык гэта толькі неспадзяванае, што стаіць ён каля тае хаты, дзе жыла калісьці, а можа й цяпер жыве, Аміля. Ён рушыў назад ціха, ня гэтак, як ішоў сюды. Ён быў стомлены гэтак моцна можа