Старонка:Лясьнікова сена (1932).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Усіх грамадзян, у каго захаваліся лісты, фатаграфіі, або творы гр. В. Вальтара, Беларускае выдавецтва просіць надаслаць іх на адрас Выдавецтва, або ў Рэдакцыю штомесячніка „Беларуская Школа ў Латвіі“ (Latvijā, Rigā, Elija ielā 20, dz. 25). Усё надасланае будзе з уздзячнасьцьцю выкарыстоўвацца пры наступных выданьнях твораў нябошчыка. Дужа патрэбны Выдавецтву і весткі аб тых творах В. Вальтара, якія ўжо трапілі ў свой час у беларускім, або чэскі друк.

К. Езавітаў.

Рыга, 5 лістападу 1932 году.