Старонка:Лясьнікова сена (1932).pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

Прыймаецца падпіска на 1933 год

на адзіны ў Балтыцы беларускі штомесячнік
папулярна-навуковы, пэдагогіч. і літаратурна-грамадзкі часопіс

«Беларуская Школа у Латвіі» асьвятляе пераважна жыцьцё беларускіх школ і грамадзтва у Латвійскай Рэспубліцы, але апроч таго дае м йcца аглядам беларускага жыцьця у Літве, у Заходняй Беларусі (пад Польшчай), у Беларускай Радавай Сацыялістычнай Рэспубліцы ува усходняй Беларусі (беларускія часткі Смаленшчыны, Пскоўшчыны і Браншчыны), а таксама і жыцьцё беларусаў у іншых краёх.

«Беларуская Школа у Латвіі» працуе у цесным кантакце з Беларускім Навукова-Краязнаўчым Т-вам у Латвіі і зьмяшчае навукова-краязнаўчыя працы гэтага Т-ва ды публікуе матар‘ялы з народнае беларускае творчасьці, сабраныя у Латгаліі і Ілукштаншчыне, сярод пражываючага тутака беларускага сялянства.

«Беларуская Школа у Латвіі» у наступным 1933 г. зьмесьціць шэраг стацей пэдагогічнага характару, як па пытаньням тэорэтычным, так і зьвязаным з штодзённаю практыкаю беларускіх школ. Зьвернута будзе увага і на тое, каб трымаць беларускае настаўніцтва у курсе працы „Т-ва беларускіх вучыцялёў у Латвіі“, а таксама і іншых вучыцельскіх аб‘яднаньняў у Латвіі, у Літве, Эсьціі ды у іншых краінах.

Падпіска на „Беларускую школу у Латвіі“ выносіць:

за год, з перасылкаю, у Латвіі, Літве, Эсьціі — 5 латаў,
за паўгода — 3.50.
за месяц — 0.50 сант.;
за год, з перасылкаю, у іншыя дзяржавы — 2 амер. даляры,
за паўгода — 1. — ам. даляр.

Тыя грамадзяне, што загадзя, да 20 сьнежаня 1932 году, перашлюць адразу усю падпісную плату за 1933 год. атрымаюць, як безграшовы дадатак, у прэмію гэткія кніжыцы: 1) К. Езавітаў — „Беларусы у Літве“, 2) К. Езавітаў — „Беларусы у мінулым і сучасным“ і А. Пажытнаў — „Нарысы тэорыі каапэрацыі“.

Грашовыя пераводы і карэспандэнцыю пакіроўваць трэба на адpaс: Latvijā, Rigā, Elija ielā, 20., dz. 25. „Bielaruskaja Škola u Latvii“

Redakcijai.

Матар‘ялы, якія накіроўваюцца для друку, павінны быць напісаны чытэльна ад рукі, або надрукаваны, пры магчымасьці, на пішучай машынцы. Пісаць і друкаваць трэба толькі на адным баку аркуша.

Беларускае выдавецтва у Латвіі.