Старонка:Лясьнікова сена (1932).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

Канстантын Езавітаў.


Віктар Бэнэдыктавіч Вальтар.

4-га красавіка 1931 году бязьлітасная сьмерць узяла ад нас яшчэ адну маладую літарацкую сілу. Страшэнная хвароба, гэтак пашыраная сярод недаядаючай беларускай моладзі, сухоты, дачасна зваліла ў магілу яшчэ аднаго паэту „першакрокаўца“ у Дзьвінскай бальніцы Чырвонага Крыжа памёр Віктар Бэнэдыктавіч Вальтар.

З моманту выхаду ў пачатку 1926 году зборніка-альманаха „Першы крок“, што выданы быў гуртком 20 маладых беларускіх паэтаў у Латвіі, прайшло толькі шэсьць год, а мы ўжо страцілі чатырох удзельнікаў гэтага зборніку: Гэлену Іванову, памёршую 25 траўня 1926 году ад сухотаў, Валентыну Палубейка-Эппле, скончыўшую сваё жыцьцё 27 лютага 1926 году у трагічных абставінах разьбітага маладога каханьня, Якуба Воркуля, памёршага 20 чэрвеня 1931 году ад сухотаў у Рыскай бальніцы, і нарэшці Віктара Вальтара, памёршага ўсё ад тых-жа сухотаў.

Цяжкія эканамічныя ўмовы жыцьця нашага беззямельнага і малазямельнага сялянства, хранічнае безпрацоўе і недаяданьне нашых работніцкіх сямеяк па гарадох, робіць тое, што моладзь наша дачасна гіне на парозе жыцьця, часта-густа як раз у такі момант, калі вось-вось здаецца яна ужо становіцца на свае ўласныя ногі і заваёўвае сабе мейсца ў грамадзтве. Над гэтымі афярамі нашае незаможнасьці і сацыяльнае прыгнечанасьці павінна моцна задумацца сьвядомейшая частка нашага грамадзтва і зрабіць усе высілкі, каб ратаваць тых, што яшчэ жывуць, але могуць зьгінуць у нас на вачох.

Віктар Бэнэдыктавіч Вальтар радзіўся ў горадзе Дзьвінску трыццаць год таму назад — 15 (28) ліпеня 1902 году. Бацька яго, па прафэсыі кравец, добра разумеў патрэбу вучаньня і, калі хлапцу споўнілася 9 год, аддаў яго спачатку ў 1-ю мястовую пачатковую школу, а па сканчэньні яе — у Дзьвінскае дзяржаўнае рэальнае вучылішча, дзе здольны хлапец выказваваў добрыя посьпехі. Усясьветная вайна выкінула сямейку Вальтараў, як і большасьць бе-