грукат, падобны да грукату двух сутыкнуўшыхся флотаў. Першы рад варвараў хутка разамкнуўся і стралкі, схаваныя за імі, пачалі кідаць ядры, стрэлы і дроцікі.
Тады Гамількар падзяліў сваю конніцу на эскадроны, размясціў паміж імі гоплітаў і кінуў іх на наёмнікаў.
Гэта конусападобная грамада выставіла на фронце коннікаў; а шырокія бакі шчацініліся пікамі. Варвары не маглі супраціўляцца ёй.
Але скаваныя ланцугой этрускі не рухаліся з месца. Іх шырокая бронзавая лінія то рассоўвалася, то сціскалася, рухлівая і жуткая, як змяя непрыступная, як каменная сцяна. Варвары хаваліся за яе, каб самкнуцца і зноў перастроіцца, і, пераводзячы злёгку дух, зноў ішлі наперад з абломкамі мізэрнай зброі ў руках.
Аднак, рады клінабараў аказаліся раскіданымі па ўсёй раўніне; наёмнікі зрывалі з іх узбраенне, надзявалі на сябе і ўступалі ў бой. Карфагеняне, памыляючыся, прымаючы пераапранутых за сваіх, многа разоў траплялі ў іх рады. Жах ахапіў іх, яны беглі назад, а пераможныя крыкі, якія ўзьнімаліся здалёка, быццам гналі іх, як адломкі караблёў, якія ўносяцца бурай.
Гамількар упадаў у роспач. Усё гінула, дзякуючы генію Мато і непераможнай смеласці наёмнікаў.
Але раптам на гарызонце, з боку Карфагена, пачаўся глухі гул тамбурынаў. Гэта ішоў натоўп старых, хворых, пятнаццацігадовых дзяцей, нават жанчыны былі сярод іх; не маючы сіл перамагчы сваю страшную трывогу, яны вышлі з Карфагена; аддаючы сябе пад абарону якой-небудзь грознай сілы, яны ўзялі з сабою з садоў Гамількара адзінага слана, які яшчэ застаўся ў рэспубліцы, слана з адсечных хобатам.
Тады карфагенянам здалося, што бацькаўшчына, пакінуўшы свае сцены, з’явілася сюды, каб загадаць ім памерці за яе. Шалёная ярасць успыхнула ў іх з падвойнай сілай, а нумідзійцы пацягнулі за сабою ўсіх.
Варвары, трымаючыся ў сярэдзіне раўніны, абапіраліся спінай на невялікі ўзгорак. У іх ужо не было надзеі ні на перамогу, ні нават на захаванне жыцця; але гэта былі самыя лепшыя, самыя бясстрашныя і моцныя воіны.
Прыбыўшы з Карфагена натоўп пачаў кідаць у іх праз га-