Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/137

Гэта старонка не была вычытаная

Італіёты — туземнае насельніцтва Апенінскага паўвострава (Італіі), якое падначальвалася рымлянам.

Іудэ́я — частка Палестыны, заселеная іўдэямі, адным з плямёнаў ізраільскага народа.

Кабіры — боствы асіра-вавілонскай рэлігіі, значэнне якіх, а таксама і лік іх і імёны (у фінікіян іх было сём) шмат разоў змянялася на працягу вякоў; у фінікіян і карфагенян кабіры абярнуліся ў другарадных багоў, увасабляўшых розныя праявы сіл прыроды.

Каме́дзь (ці гумі) — клейкая, вельмі пахнючая матэрыя, выдзяляемая многімі раслінамі.

Камо́н — адна з праяў Ваала, якой пакланяліся як самастойнаму боству і якая мела свой культ, жрацоў і храмы. Гл. Ваал.

Кампа́нія — адна з найлепшых мясцовасцяй старажытнай Італіі на беразе Неапалітанскай затокі з вельмі добрым кліматам і з надзвычай ураджайнай глебай.

Канта́бры — горны малакультурны народ у старажытнай Гішпаніі, які жыў ля Біскайскай затокі; даваў лепшых воінаў у наёмнае войска; вёў доўгую барацьбу за незалежнасць з рымлянамі; пасля скарэння многа разоў паўставаў.

Канта́ра — гл. вазы. Шырокая судзіна на тонкай ножцы з двума вельмі высокімі згінастымі ручкамі; служыла кубкам для віна.

Кападакійцы — народ, які насяляў краіны таго-ж імя, на ўсходзе Малой Азіі.

Карава́н — арабскае слова, якое значыць „вандруючы прыбытак“ — вялікая група падарожнікаў-купцоў, якія злучаліся ў мэтах большай бяспечнасці і выгоднасці вандравання па гандлёвых справах ці паломніцтве.

Караванны гандаль — існаваў на ўсходзе і ў Афрыцы з незапомных часоў. Караваны з таварамі з веку ў век ходзяць па тых-жа шляхох, якія ўстанавіліся дзякуючы знаходжанню на іх оазісаў, студняў і т. д.

Карыйцы — насельніцтва на паўднёва-заходнім беразе Малой Азіі, якое займаецца пірацтвам і морскімі промысламі.

Каро́баліста — лёгкая мятальная машына — баліста для стрэлаў, якая ўстанаўляецца на калясніцах.

Касітэрыды — старажытная назва Брытанскіх астравоў.

Катако́мбы — падземныя ходы і пячоры штучнага ўтварэння; сустракаюцца ў ваколіцах многіх старадаўніх рымскіх гарадоў.

Катапульт — адна з найбольш распаўсюджаных у старадаўнія часы баявы мятальных машын.

Ке́льты — одно са старажытнейшых плямёнаў, якое насяляла Заходнюю Еўропу.

Кініздо — адзін з кварталаў Карфагена, дзе жылі амаль выключна багатыя.

Кірэнаіка — краіна на Паўночным Міжземным беразе Афрыкі, з галоўным горадам Кірэна, з усходу гранічыла з Егіптам, на захадзе — з Лібіяй.

Кнеміды — пласцінкі з бронзы для абароны калюмнаў воінаў.

Каго́рта — адна з частак, на якія падзяляўся легіён у войсках рымлян. У кагорце было шэсцьсот чалавек; яна падзялялася на шэсць цэнтурый.

Кола́с — статуі велізарнейшай велічыні; у іх старажытныя ўсходнія народы