Сінта́гма — атрады, з якіх складалася фаланга (гл. гэта слова).
Сіракузы — адна з першых грэцкіх калоній на ўсходнім беразе вострава Сіцыліі, самы вялікі і богаты горад, паступова аўладаўшы ўсім востравам.
Сіцылія — адзін з вялікіх астравоў заходняй часткі Міжземнага мора ля паўднёвых берагоў Італіі, ад якой (Калабрыя) ён аддзелены вузкай Месінскай пратокай; дзякуючы свайму знаходжанню ў самой сярэдзіне Міжземнага мора, Сіцылія была месцам сустрэчы і барацьбы многіх народаў; востраў большай часткай быў каланізаваны карфагенянамі.
Скарпіё́н — 1) — ядавітае насякомае з пароды павукападобных, з джгалам на канцы даўгога членістага хваста; 2) бізун, ці пуга з некалькіх раменных палос з металічнымі камочкамі ці кручкамі на канцах і 3) — мятальныя машыны, — балісты, з-за падабенства бронзавага кручка, якім прыводзілася ў дзеянне спускная спружына, з хвастом скарпіёна.
Смако́ўніца — назва фігавага дрэва (вінныя ягады).
Сонцастаянне — момэнты, калі сонца ў сваім бачным руху па небасхіле дасягае самага нізкага і самага высокага пункту, і на працягу некалькіх суседніх дзён амаль не змяняе свайго становішча, здаецца стаячым на месцы.
Со́ні — маленькая, вельмі грацыёзная жывёліна, блізкая да вавёрак, рымляне вельмі цанілі іх мяса і адкормлівалі іх у спецыяльных садкох.
Сідо́н — адзін са старадаўнейшых фінікійскіх гарадоў на ўсходнім беразе Міжземнага мора, заснаваны мабыць за тры тысячы год да пачатку нашага часалічэння.
Спа́рта — дзяржава старадаўняй Грэцыі, з галоўным горадам той-жа назвы ў паўднёвай частцы Пелапанескага паўвострава.
Стыле́т — невялікі вузкі тонкі кінжал.
Сурык — вельмі распаўсюджаная чырвоная фарба.
Сфінкс — егіпецкая міфалагічная фігура, якая мае выгляд паўчалавека, паўільва (жаночая галава ў егіпецкім галаўным убранні з тулавам ільва); у старажытным Егіпце сфінксы лічыліся духамі, якія ахоўвалі святыя месцы ад дэманаў.
Тамбурын — ударны музычны інструмант, накшталт сучасных бубнаў.
Тапраба́н — старажытная назва вострава Цэйлона (у паўднёвым аканцоўі Індыі), з якім усходнія народы мелі гандлёвыя зносіны.
Тара́н — сценабітная прылада, якая складалася з бервяна з бронзавай баранавай галавой на ўдарным канцы, падвешанага вяроўкамі да слупа з перакладзінай.
Татуіро́ўка — уласцівы многім народам звычай упрыгожваць сваё цела і твар незгладжальнымі знакамі, шляхам увядзення пад скуру фарбуючай матэрыі.
Тэ́нія — адзін з кварталаў горада Карфагена, заселены беднатой.
Тыя́ра — галаўное ўбранне накшталт мітры ці кароны, якое служыла адзнакай адрознення для асоб, займаючых вышэйшыя пасады ці жрацоў.
Тымпаны — старадаўні музычны ўдарны інструмант, папярэднік бубнаў.
Тыр — славуты фінікійскі горад, адзія з буйнейшых гандлёвых і культурных цэнтраў старадаўніх часоў; заснаваны за дзве-тры тысячы год да пачатку нашага часалічэння.
Трапе́цыя — чатырохвугольнік, два бакі якога паралельны, а два другія не паралельны.