абмежаванай уладай цара, і адносіны паміж багамі былі накшталт земных. За галоўнага бога быў сонечны бог Бел, які ў фінікійцаў быў вядомы пад імём Ваала. Астатнія боствы лічыліся яго праявамі. У карфагенцаў усе гэтыя Ваалы, пад рознымі назвамі — Малоха, Эшмуна, Камона, Мелькарта, — разам з вышэйшым боствам, якое ўвасабляла жаночы пачатак прыроды і ўраджайнасць зямлі, — Танітай (Астартай вавілонцаў), складалі некую падобнасць боскай алігархіі, таксама як і ўлада багатыроў у самым Карфагене. Таксама як і ў земных уладароў, значэнне нябесных з цягам часу змянялася, і то адзін, то другі набываў галоўную вышэйшую ўладу ў краіне. Ваалы карфагенцаў і фінікійцаў, захаваўшы рысы галоўнага боства вавілонцаў, дзе яно было сонечным богам і ўвасабленнем мускога пачатку ў прыродзе, поруч з гэтым набылі на новай бацькаўшчыне і новыя ўласцівасці народа, які іх успрыняў. Так Мелькарт — Ваал Тырыйскі — стаў богам-заступнікам гандля і падарожжаў, заснавальнікам новых калоній, богам маракоў і гандляроў.
Вось самае важнае з таго, на што, па нашай думцы, трэба звярнуць увагу пры чытанні кніжкі «Ля сцен Карфагена».
Аляксандр Левашоў.