ныя, убраныя дыямэнтамі рукі выступалі з тунікі без рукавоў, усеянай зоркамі чырвоных кветак па чорным фоне.
Паміж шчыкалатак яна насіла валаты ланцужок, які размерваў яе хаду, і шырокая цёмна-барвяная мантыя з невядомай тканіны слалася за ёю, пры кожным кроку ўзнімаючыся шырокай хваляй.
Час ад часу жрацы бралі на лірах амаль заглушаныя акорды; у прамежках музыкі чуўся ціхі звон залатога ланцужка і роўнамернае пастукванне сандаляй з папірусу. Яна ішла, схіліўшы галаву, і трымала ў руках маленькую ліру з чорнага дрэва.
Воіны чулі яе шэпт.
— Мёртвыя. Усе мёртвыя. Вы не падплывеце больш пакорліва на мой голас, як калісці, калі, седзячы на беразе возера, я кідала вам у рот гарбузовыя семачкі. У глыбіні вашых вачэй, празрыстай, як рачная вада, адлюстроўвалася таенства жыцця Таніты.
І яна незывала іх па імёнах, быўшых назвамі месяцаў.
— Сіў, Сіван, Тамус, Элул, баран Шэбар. О, злітуйся нада мною, багіня…
Не разумеючы яе слоў, воіны групаваліся навокал яе; яны дзівіліся яе ўбранню.
Яна аглядзела іх доўгім спалоханым позіркам і пасля некалькі раз паўтарыла:
— Што вы зрабілі! Што вы зрабілі!
— У вас было ўсё для вяселля: і хлеб, і мяса, і масла. Я загадала прывесці вам гекатомпільскіх быкоў. Я паслала паляўнічых за дзічынай у пустыню.
Голас яе ўзмацніўся, шчокі загарэліся румянцам.
— Дзе вы? У заваяваным горадзе, ці ў харомах уладара? і якога ўладара, — бацькі майго, суфета Гамількара, служыцеля Ваала! Ці знойдзецца ў вас хоць адзін на бацькаўшчыне, хто лепш здолеў-бы кіраваць войскамі ў баі. Глядзіце! Усходні нашага палаца завалены трафеямі яго перамог. Дык працягвайце-ж. Спаліце яго!
Яе тонкія ноздры дрыжэлі. Яна ламала пазногці, прыціскаючы рукі да самацветных каменняў на грудзі. Вочы патухалі; яна загаварыла зноў:
— О, Карфаген, горад няшчасны і мізэрны! Няма ў цябе для абароны ранейшых магутных мужоў, якія хадзілі за моры, буда-