Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/25

Гэта старонка не была вычытаная

Ён узяў з рук яе келіх і паднёс да вуснаў. Але не паспеў кончыць, як Нар-Гавас ускочыў, выцягнуў з-за пояса дроцік і, абапёршыся правай нагой аб край стала, пусціў дроцік у Мато.

Дроцік прасвісцеў паміж келіхамі і, прабіўшы руку лібійцу, з такой сілай прыбіў яе да абруса, што чаранок задрыжэў у паветры.

Мато хутка вызваліў руку, але ён быў без зброі і амаль голы; нарэшце, падняўшы абодвума рукамі вялікі пакрыты посудам і ежай стол, кінуў яго на Нар-Гаваса ў сярэдзіну натоўпа, які кінуўся іх разнімаць. І наёмнікі і нумідзійцы так зграмадзіліся, што нават не было ніякай магчымасці выцягнуць мечы. Мато прасоўваўся, наносячы ўдары галавой. Калі ён яе падняў Нар-Гавас знік. Ён пачаў шукаць яго вачыма. Саламбо таксама пайшла.

З гэтай мінуты Мато не знаходзіў сабе спакою. Вобраз Саламбо — дачкі Гамількара, усюды яго праследваў.


РАЗДЗЕЛ ІI

У Сіке

Два дні счакаўшы, наёмнікі выступілі з Карфагена.

Кожнаму выдалі па залатой манеце, з умовай адправіцца ў Сіку і з усялякай ліслівасцю ім сказалі:

Вы збавіцелі Карфагена. Але, застаючыся тут, давядзеце горад да голаду; яму не будзе чым плаціць вам. Выходзьце. Рэспубліка будзе вам удзячна за ўступлівасць. Мы зараз-жа ўвядзем падаткі, пенсія будзе выплачана поўнасцю, мы аснасцім караблі і вас адвязуць на бацькаўшчыну.

Яны не ведалі, што адказваць на такія даўгія прамовы. Людзі, якія прывыклі да паходаў, нудзіліся ў горадзе; іх лёгка пераканалі і народ паўзлязаў на сцены, каб бачыць іх выступленне.

Наёмнікі выходзілі з горада па вуліцы Камона праз Сірцкую браму; яны ішлі ўперамежку, стралкі з луку з гоплітамі, начальнікі з простымі воінамі, лузітанцы з грэкамі. Ішлі бадзёрым крокам, звонячы цяжкімі катурнамі па каменных плітах брука. Іх узбраенне было пагнутае катапультамі, а твары загарэлі ў спякоце баёў. Прарэзлівыя выкрыкі вырываліся з вуснаў, заросшых густой барадой, разарваныя панцыры калаціліся аб