Старонка:Літоўска-Беларуская дзяржава ў пачатку XVI сталецьця.pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

ты ятвягаў, якіх у значнай частцы зьвялі суседзі. З боку мовы Літва належыла да сям'і індаэўропейскіх народаў і мела найбольшую блізкасьць да славянскіх пляменьняў. У XI і XII сталецьцях Літва была бадай што самай адсталай спаміж усіх індаэўропейскіх пляменьняў. У сваіх лясных багністых пушчах літоўцы жылі ўбога, займаючыся, галоўным чынам, паляўніцтвам на зьвяроў, рыбацтвам, бортніцтвам і часткай земляробствам на тых астравох урадлівае зямлі, якія выступалі сярод багнаў і лясных пушчаў; адсюль яны рабілі напады на заможных суседзяў, з мэтай грабества. Заняткі гэтыя абслугоўвалі, галоўным чынам, хатнія іх патрэбы; гандлёвы памен з суседзьмі быў слабы: прадавалі хутры, воск і мёд, куплялі земляробскія прылады, зброю, тканіну і аздобы. Спаміж народаў, якія ў Х сталецьці перашлі ў хрысьціянства і атрымалі разам з ім пачаткі кніжнае адукацыі і старое эўропейскае асьветы, літоўцы закасьцянелі ў сваёй прымітыўнай веры, у цемры і адзічэласьці. Летапісы і хронікі суседзяў паведамляюць аб тым, што яны шанавалі бога грому - Перкунаса, а таксама аб існаваньні ў літоўцаў культу асьвячонага агню, аб ушанаваньні гадаў, зьвяроў, гаёў, лугоў, рэк, паасобных дрэў, аб звычаі паліць у ахвяру багом жывёл і нават палонных, аб тым, што яны палілі трупы сваіх правадыроў з зброяй, канём, сабакамі і нявольнікамі і г. д. Організацыя грамадзянства ў літоўцаў была таксама прымітыўная — яна не разьвінулася ў больш складаныя формы, чымся дробныя грамадзкія саюзы, на чале якіх стаялі старшыні. Але ўжо і гэтая грамадзкая організацыя значна выперадзіла радавую організацыю, хаця-ж і бярэ свой пачатак, бязумоўна, ад роду; у дробныя грамадзкія саюзы злучаліся ўжо ня толькі сябры аднаго роду, але і проста суседзі; старшынямі былі не адны толькі родапачатнікі, але і правадыры, якіх абірала насельніцтва, а часамі такія правадыры з ліку мясцовага панства і заможнае клясы гвалтам станавіліся на чале роду. У літоўскім грамадзянстве ўжо адбылася пэўная дыфэрэнцыяцыя ў соцыяльных адносінах. У складзе яго вызначаліся лепшыя шляхотныя, вяльможныя людзі, князькі і царкі (кунігасы і рыкасы), якія і былі правадырамі мясцовага грамадзянства. Пераважна гэта былі буйныя зямляўласьнікі, якія асвоілі значныя абшары зямлі, мелі ўмацаваныя сялібы, шмат нявольнікаў, скаціны, гаспадарчых запасаў, вяльможныя паны (domini praepotentes, potiores), як празывае іх Петра Дусбурскі. Але ўлада, моц і ўплыў гэтых паноў пакуль што не пашыралася за межы тых валасьцей, дзе яны жылі. Літоўскае плямя ў XI і ХІІ сталецьцях было ў стане нязвычайнага політычнага раздрабненьня. Але ня гледзячы на ўсю сваю культурную і грамадзкую прымітыўнасьць, гэта было маладое, здаровае плямя, поўнае фізычнае сілы, душэўнае бадзёрасьці, адвагі, энэргіі, з моцнай воляй і з жыцьцёвай цямлівасьцю: усе гэтыя якасьці спатрэбіліся літоўскаму племю ў тым палажэньні, у якім з волі лёсу апынулася яно ў ХІ-ХІІІ сталецьцях.

У ХІ і ў першай палове ХІІ сталецьця, беларускія, украінскія і польскія князі, карыстаючы з падзелу літоўцаў на дробныя грамадзкія саюзы, рабілі часта паходы, каб рабаваць і захапляць палонных. Гэтыя паходы ўзварушылі літоўскае плямя, абудзілі ў ім нацыянальнае пачуцьцё і выклікалі імкненьне да аб'яднаньня. На барацьбу з суседзьмі літоўскія правадыры пачалі выступаць супольна, злучаючы сілы ня толькі аднаго, але і некалькіх народаў. Усе гэтыя злучэньні былі прэлюдыяй да стварэньня сталага буйнога політычнага саюзу — вялікага княства Літоўскага.

На ўтварэньне гэтага саюзу мела ўплыў і тое, што ў канцы XII і пачатку ХІІІ сталецьця зьявіўся новы вораг Літвы — рыцары Пруска-