Старонка:Ліха не без дабра (1911).pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная

Ліха не без дабра.

Напісала па украінску Ганна Барвінок..

Як мы ўжо пісалі, неколькі дзён таму назад памерла без пары украінская пісьменніца, Ганна Барвінок (Куліш). Пісала яна шмат аб сваім народзі і для народу, і ва ўсіх яе творах відаць шчырая любоў да роднай Украйны. Даём тутака переклад аднаго с твороў памёршай пісьменніцы, шчыра спагадаючы братом украінцам у іх цяжкай стране. Рэдакція.

Як ішла я замуж, дык жэніха свайго і ня бачыла. Асталася я ад маткі пяці гадоў, ды былі ешчэ у мяне дзьве сястры ды брат жанаты; у яго мы жылі, а нявестка намі камандавала. Нікога мы ня зналі, нікуды не хадзілі. Хто прывык да людзей хадзіць, дык той усюды як у сваей хаці, а я, бывала, баюся і за вароты выйсьці: няволя была; толькі і хадзіла, што па ваду да студні.

Вось адзін раз трапілася неяк, што у суседзтве было вясельле, і я пайшла; ажно бяжыць нявестчын хлопец: "ідзі, — кажэ — дамоў!" Я той час і іду. Ведама, ня родная маці клічэ. Ідзем, аж