Старонка:Ліха не без дабра (1911).pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

бачу — каля хаты каняка ходзіць. Я і пытаюся хлопца: "Чый гэта конь? аткуль ён узяўся?"

Бо да нас ніхто ніколі ня ходзіць: такіх сярдзітых сабак нявестка дзержала, дый мы нігдзе не бывалі і людзей ня бачылі.

— А гэта, —кажэ, —да нас нехта прыехаў.

Прыйшлі ў хату, ажно гляджу — у нас многа народу, ды чамусь локшу крышуць. Толькі нявестка мне насустрэч: "Адзевайся, пойдзеш венчацца!"

Як пачула я гэта, дык і ацяцерыла і застыгла: хаджу па хаце і нічога перад сабой ня бачу; закруцілася гэтак у галаве... Нічога ня ведаю, як і на вясельле прасіла, — бытцым дрэўляная была. Ну, адным словам, нічога ня ведаю.

Мяне адзелі, павялі у цэркву, на вянец паставілі, — я ня бачу і ня чую. Схамянулася толькі тагды і ачунела, як ужо асталася з сваім чалавекам. Скончылася ужо і вясельле, трэба было нешта і ў хаце прыбраць. Ён да мяне гамоніць, а я — усё маўчу. Ен, бачыце, паміж людзей цёрся і сьвету бачыў, дык хочэ пагутарыць са мной, а я ўсё саромлюся, усё маўчу: і сорамна мне і страшна і што яно, і як яго!

Тагды было мне ўсяго шэснаццаць гадоў, а рабіць я ўсё умела: панавучываліся у нявесткі, да сьвету устаючы ды позна клаўшыся. Яна, бывала, высьпіцца, бо ляжа раней за нас, а мы робім, што рук і ног ня чуеш; а пасьля устане, ды ешчэ і бубніць: ,Ды вы такіе, ды вы гэтакіе, ды гладкіе". А сама дык як бочка! Як ідзе па хаце, дык толькі гуп, гуп!-так і перакідаецца з боку на бок. А я дык такая была, што адна снасьць, ды і годзе! Як, бывала, ні напрацуешся за дзень, а нявестка ўсё-ж выторківае: „Ды вы гультаі, ды вы нічога рабіць ня хочаце! павыпірала-б я вас за старцоў, каб хлеба майго дарма ня елі ды у ваччу мне бяльмом не стрымелі! Ды я за вамі здароўя пазбылася, каля вас убіваючыся!"... Бывала, прыйдзе ешчэ бацька яе, ды і той пачне вычытываць майму брату і нам (тагды, як я ешчэ замуж не йшла): „Вы, — каже, — глядзіце мне, не заешце майго дзіцяці: яна адна, а вас чацьвёра-ўсякі па слову! Бач, як змарнела!" А яна дык як кубел. Брат маўчыць, бо нас трое сірот на яго руках. А той вельмі багаты.

А то часам не з дабра, а з нуды ды з гора завядзеш песьню, дык нявестка і вышчэрыцца: „Не пішчы! ідзі с хаты!"

І цяпер, вось, як успомню, што тые гадкі залатые ужо уплылі, а я і з дзеўчатамі не гуляла і не пеяла, ды як пачую, што ідуць поуз-двор'ю пеючы, ды прыбраные, ды уквечаные,-выбягу на двор, і здаецца, каб прымела, Бог ведае штоб зрабіла, так-бы і паляцела! Ды ўжо мінулася-ня вернеш... дый дзеці плачуць!

Бывала, чалавек мой устане, ды і будзіць мяне:

— „Схадзі, —каже, —Ганулька, кароўку падаі."

А я кажу: „Ды я ўжо падаіла".

Або: „Ты-б, Гануля, бурачкі папалола".